― Чаго ты, лося, чаго ты, дзікі,
Так к зямле прылігаіш? (х2)
А ці ты, лося, а ці ты, дзікі,
Сцідзёну зіму чуіш? (х2)
― Чую-ня чую, віджу-не віджу ―
Не леційка будзіць,
Не цёплыя будзіць.
Лісточак рыіць, земельку крыіць,
Сцідзёна зіма будзіць. (х2)
― Ці ты, Манічка, ці ты, молада,
Ліхую свякроў чуіш? (х2)
― Чую-ня чую, віджу-не віджу ―
Ні маманька будзіць,
Не родная будзіць.